Ліпень
Вторник, 23.07.2019 10:19. Рубрика: Вершы
Карагод месяцаў
Смачна пахне месяц сёмы.
Водар гэты ўсім знаёмы,
Бо калі квітнее ліпа,
Да яе ўсе пчолкі ліпнуць.
Залацістыя дні лета,
Спее жыта на палетках.
І канікулы ў малых —
Смех і радасць, як без іх!
І падзяка ў сэрцы нашым
За мір дома і на пашах.
Прынясем букет багаты
Разам з мамаю і татам
Мы да помніка салдатам.
Віка Трэнас
Прыкметы і прымаўкі
Лета з камарамі, зіма з пірагамі.
Колас добра не спее, калі сонца не грэе.
Лета навальнічнае — зіма з мяцеліцамі.